| Comments: |
здаецца, так, Слава:
Тады быў Будапэшт, Ды каменьні ляцелі ў наш бок. Мяне хлопец спытаў, Ці я слухаю блюзы ды рок. <.................> <.................> Прабач, пан Будапэшт, Прабач, што прыйшоў да цябе.
Пасля Прага была, Дзе спытаў мяне праскі карчмар - Чаму хакі мой джут, Ды чаму мая зброя зноў тут? Адкуль зрушуў мой танк, Ды чаму я хаваю свой твар? Прабач, праскі карчмар, Прабач, што хаваю свой твар.
Ташкент, потым Кабул, Дзе мой сябра памёр за мяне. Дзе нас ніхто не пытаў, Ці мы слухаем <новую> 'хвалю', ці не. У цынкавых адзеннях Адтуль нас вярталі дамоў. Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў.
1988
а два згубленыя радкі можам перапісаць.
Гэта яшчэ не апошні варыянт.
Куплет 3. Наколькі памятаю, у тэксце не было пра "цынкавыя адзенні", але затое было нешта кшталту:
"Маці за сына свайго атрымала паўсотні рублёў. "Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў".
Што тычыцца куплетаў 1,2. Там дзесьці дакладна было - і гэтага пакуль няма ў тваім варыянце - "Зноў каменьні ляцелі ў наш бок". Трэба знайсці гэтаму месца.
Рыфмы "джут - тут" быць не магло. Хутчэй было так:
Адкуль рушыў мой танк, І чаму мая зброя зноў тут.
І гэта ўсё-ткі павінна быць у першым куплеце, па логіцы.
У другім:
Чаму хакі мой джут, І чаму я хаваю свой твар. Адказаць я не змог, Зноў каменьні ляцелі ў наш бок.
Танк "становіцца" на першы куплет яшчэ і таму, што калі чалавек высоўваецца з танку, ён у навушніках - і ў яго запытваюцца, што ён слухае.
Вось што ў мяне пакуль атрымліваецца. Уключы асацыятыўнае мышленне, можа, узгадаеш як было насамрэч. :)
"Будапэшт - Прага - Кабул"
Тады быў Будапэшт, Ды каменьні ляцелі ў наш бок. Мяне хлопец спытаў, Ці я слухаю блюзы ці рок. <Адкуль зрушыў мой танк, І чаму мая зброя зноў тут>. Прабач, пан Будапэшт, Прабач, што прыйшоў да цябе.
Пасля Прага была, Дзе спытаў мяне нейкі карчмар - <Чаму хакі мой джут, І чаму я хаваю свой твар. Адказаць я не змог, Зноў каменьні ляцелі ў наш бок>. Прабач, праскі карчмар, Прабач, што хаваю свой твар.
Ташкент, потым Кабул, Дзе мой сябра памёр за мяне. Дзе нас ніхто не пытаў, Ці мы слухаем 'хвалю', ці не. <Маці за сына свайго Атрымала паўсотні рублёў>. Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў.
1988
нічога сабе гіп-гоп... можна працягнуць ланцужок і зрабіць някепскую рэч... разам, а?
tomat: Дык там і быў практычна гіп-гоп, амаль рэчытатыў. :)
felix: гэта яшчэ не апошняя версія. Я зараз надрукую яшчэ адзін "прамежкавы" варыянт, можа, гэта табе дапаможа лепей узгадаць. Я, напрыклад, не памятаю пра "цынкавае адзенне" - можа, гэта было ў болей ранняй тваёй версіі, якая не дайшла да фіналу?
Канешне! Таму я і памятаю. Гэта быў адзіны з варыянтаў. Мо не прайшоў па рытмыке.
А ці захаваліся нейкія запісы песьні "Пан Руст", акрамя таго канцэртнага бонусу, што на СD выдалі?
nakolki ja viedaju, zachavalasia tolki toje, szto vychodzila na CD.
а дзе нарыс 'Пана Руста' з sessions 'Караіны Доўгай Белай Хмары', з недапісаным вакалам і спробай альтэрнатыўнага тэксту, а? :-)
dzie, dzie... u Ryszarda Szmidta... :(
dzies'ci tut radki pra 100 rublioj biegali...atrymanych ... kali ja pravilna pomniu vieczarovuju seryju "memories". Mozha autaru liagczej budzie pryhadac' :)
дык вось вам і сто рублёў тыя:
Тады быў Будапэшт, Ды каменьні ляцелі ў наш бок. Мяне хлопец спытаў, Ці я слухаю блюз ці рок. Чаму хакі мой джут, Ды чаму мая зброя зноў тут? Прабач, пан Будапэшт, Прабач, што прыйшоў да цябе.
Пасля Прага была, Дзе спытаў мяне праскі карчмар - Адкуль рушуў мой танк, Ды чаму я хаваю свой твар? < > < > Прабач, праскі карчмар, Прабач, што хаваю свой твар.
Ташкент, потым Кабул, Дзе мой сябра памёр за мяне. Дзе нас ніхто не пытаў, Ці мы слухаем 'хвалю', ці не. Ды сто чорных рублёў Атрымалі за сына бацькі. Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў.
мне здаецца, я рыфмаваў 'тут' і 'джут'...
ці так:
Тады быў Будапэшт, Ды каменьні ляцелі ў наш бок. Мяне хлопец спытаў, Ці я слухаю блюзы ці рок, Адкуль зрушыў мой танк, І чаму мая зброя зноў тут. Прабач, пан Будапэшт, Прабач, што прыйшоў да цябе.
Пасля Прага была, Дзе спытаў мяне нейкі карчмар - Чаму хакі мой джут, І чаму я хаваю свой твар. <Адказаць я не змог, Зноў каменьні ляцелі ў наш бок>. Прабач, праскі карчмар, Прабач, што хаваю свой твар.
Ташкент, потым Кабул, Дзе мой сябра памёр за мяне. Дзе нас ніхто не пытаў, Ці мы слухаем 'хвалю', ці не. Ды сто чорных рублёў Атрымалі за сына бацькі. Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў.
Dakladna, bylo "czornych" rubliou. Prapanuju pryniac' aposzni varyjant tekstu. A usie novyja liczyc' uzho udaskanalenniem :-)
P.S. A kali niedzie usio zh znojdziecca aryginalny varyjant, to potym paraunajem...
<Адказаць я не змог, Зноў каменьні ляцелі ў наш бок>.
Пра гэтыя радкі я яшчэ падумаю. Мо нават іх перапішам. Бадай, там крыху не так было...
Хто мае запіс, дашліце фаіл! Нават кепскай якасьці нам хопіць. | |