| Будапэшт - Прага - Кабул* |
[Mar. 12th, 2007|11:54 am] |
(maksymalna nablizhana da aryginalu)
Тады быў Будапэшт, Ды каменьні ляцелі ў наш бок. Мяне хлопец спытаў, Ці я слухаю блюзы ці рок, Адкуль зрушыў мой танк, І чаму мая зброя зноў тут. Прабач, пан Будапэшт, Прабач, што прыйшоў да цябе.
Пасля Прага была, Дзе спытаў мяне нейкі карчмар - Чаму хакі мой джут, І чаму я хаваю свой твар. <Адказаць я не змог. Зноў каменьні ляцелі ў наш бок>. Прабач, праскі карчмар, Прабач, што хаваю свой твар.
Ташкент, потым Кабул, Дзе мой сябра памёр за мяне. Дзе нас ніхто не пытаў, Ці мы слухаем 'хвалю', ці не. Ды сто чорных рублёў Атрымалі за сына бацькі. Прабач, мой Прэзыдэнт, Табе не паверу я зноў.
--- * Pierszaja piesnia ULISu. Vykonvalasia niekalki razou na pierszych kancertach u Miensku. ** <...> - dva radki, jakija, mahczyma, uspomniacca inaczaj.
Autar tekstu - Fieliks Aksiouncau (felix-aksentsev.livejournal.com)
|
|
|
| Comments: |
Вельмі цікава было сачыць за творчым працэсам, калі вы ўсе разам тэкст узгадвалі :))
эх! паслухаць бы... а можа і працяг народзіцца і будзе рэмэйк:)
дарэчы першы раз тэкст чытаў у старой кніжцы (назву ня памятаю, нешта кшталту "праз рок прызму") Мартыненка і Мяльгуй. Але там толькі кавалак (здаецца першы і апошні слупок).
я некалі чуў, што у Вас ёсьць канцэртны запіс гэтай песьні, але ў кепскай якасьці... ці праўда?
я, канешне, пачакаю адказу, але ці не здаецца табе лагічным, Цукер, што маючы "канцэртны запіс", з яго не паспрабавалі б зняць нейкі тэкст? :)
у сэнсе што каб быў бы - не трэба было б паважаным, сталым людзям так напружвацца, каб успомніць... :)
спадзяюся сваімі нелягічнымі інсінуацыямі, я ня вельмі насьмяшыў і напружыў паважных і старых людзей і ўсёткі дачакаюся адказу:)
Pra isnavannie takoha zapisu mnie niczoha nie viadoma.
Adziny czalawiek, u jakoha taki zapis TEARETYCZNA moh by byc', - heta Uladzimir Zajczanka. Jon kalekcyjanavau zapisy roznych hurtou, ab jakich sami hurty uzho dauno zabyli. Jak jon ich dastavau, nie viedaju - u jaho napryklad josc' zapis Bondy, dzie apieratar napieu zamiest Varaszkievicza...
Kali josc' czas i zhadannie, paszukajcie.
дзякуй! можна паспрабаваць:)
я ж і пішу "у кепскай якасьці":))
ага... у якасьці, калі не чуваць ніводнага гуку.. :-[ ]
У беларускай царкве тутака ёсьць "Праз Рок Прызму" 91га года. Пашукаць?
файна! калі знойдзеш - закінь у ЖЖ - параўнаем:)
у царкве, нічога ж сабе...:) чакаем :)
Не знайшоў поўнага тэксту ў "Праз Рок Прызму, 1989". Магу даслаць тэкст (адтуль жа) пра Уліс і Бонду "по желанію трудяшчіхся". А магу і не даслаць.
Са Сьвятам усіх! | |