Home
Strider's Journal - Працяг гісторыі "Марнатраўнага сына" [entries|archive|friends|userinfo]
strider_first

[ website | Official homepage of ULIS ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Працяг гісторыі "Марнатраўнага сына" [Aug. 12th, 2007|12:04 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry

Днямі адзін музычны сайт чарговы раз зьвярнуўся да творчасьці ULIS, каб даказаць свой непахісны курс у развіцьці беларускай музыкі. "Хопіць сумных песень пра сваю старонку!" - гэты радок з песьні "Марнатраўны сын", кажуць, стаў ледзьве не пачынальнікам "пазытыўнай музыкі" ў Рэспубліцы Беларусь. Можна пазайздросціць уменьню цяперашняга пакаленьня інтэрнэт-рэдактараў вырываць словы з кантэксту. Але гаворка не пра тое.

Ва ўзгаданай песьні ULIS цытата працягвалася.

Вось яна:

"Хопіць сумных песень пра сваю старонку,

хопіць рок-н-ролу на карысць падонкаў".

Пра гэта і трэба падумаць. Бо тое, што адбываецца зараз з музычнымі беларускімі фэстамі, інакш як рок-н-ролам на карысць "падонкаў" не назавеш. Менавіта тых падонкаў "в законе", якія знічтажаюць беларушчыну, і хацелі б, каб эталонам беларускай музыкі выступалі іншамоўныя гурты, каб рок-н-рол разьвіваўся пад "чуткім надзорам" БРСМ або кампаній з дзяржаўным капіталам.

Ці нармальная сітуацыя, калі на адзін буйны рок-фэст у Беларусі запрашаюцца каманды, якія ведаюць, што "палітычныя" песьні ў іх выкананьні не пройдуць? Ці нармальная сітуацыя, калі на ўручэньні "каронаў" за рок-музыку адныя гурты па "каляпалітычных" прычынах не выходзяць на сцэну, а назвы іншых забароненыя для выступу на сталічнай сцэне?

А на пазбаўлены цэнзурных абмежаваньняў фэст ля мяжы, які ўжо два гады ў руках "арганізатараў новага пакаленьня", гурты запрашаюцца ў апошні момант, праграма ўвесь час мяняецца, а колькасьць журы перавышае колькасьць конкурсных гуртоў, што прыводзіць да вынікаў, якія не можа зразумець ніхто, нават яны самі?.. Арганізатары пры гэтым не зважаюць на крытыку, або спрабуюць адказваць на яе асабіста, спадзяючыся на пэрсанальную абразу і скандал, пра які яшчэ што-небудзь можна будзе напісаць. Пры гэтым самі ж "чыста па-беларуску" ныюць, што іх нехта "ня любіць"...

Калі так будзе працягвацца, то ў нас і атрымаецца "рок-н-рол на карысць падонкаў". Тысяча-другая верных прыхільнікаў беларушчыны будзе ездзіць на адзін фэст ля мяжы, у той час як дзесяткі тысячаў будуць збірацца на іншыя, дзе эталонам беларускай культуры зробяцца гурты, якія спяваюць па-расейску, або, лепей за ўсё, зусім не спяваюць. Пад чуйным вокам беларускіх памежнікаў натоўпы будуць махаць бел-чырвона-белымі сцягамі (калі іх дазволяць правезьці праз мяжу) і... слухаць рок-н-рол у выкананьні польскіх, літоўскіх гуртоў, або нават самога Бона з U2. У Беларусі ж дазволяць жыць, пэўна, якраз "пазытыўнай" музыцы -- той, пад якую можна расслабіцца і не думаць пра тое, што і як адбываецца ў краіне або ва ўласным сумленьні.

… Вяртаючыся да "Марнатраўнага сына". Радок пра "сумныя песьні" там далёка не галоўны, а ў тым кантэксце мелася на ўвазе хутчэй папса пра Беларусь, якой замест нармальнай беларускай музыкі нас "кормяць" дзяржрадыё і тэлебачаньне (ну, хіба што Фэлікс як аўтар мяне дапоўніць і дасьць больш разгорнутае тлумачэньне :)). Прыклады? Куды больш за тузін, калі пашукаць: ад "родина моя, Белоруссия" да "Минск это я".

Беларускі рок тут ні пры чым. Стварэньне штучных "пазытыўных" праектаў нас не выратуе, а толькі накіруе бліжэй да пасткі, якую даўно расставілі на нас тыя, каму беларускамоўная рок-музыка як костка ў горле (інакш бы яе не забаранялі). І насуперак каму мы ўсё-ткі павінныя рабіць добрыя, якасныя фэсты. Інакш беларускамоўнаму рок-н-ролу толькі і застанецца сказаць "я жыў" і спакойна памерці пад прэсам "пазытыву"...

ULISслухаць Marnatraŭny syn на last.fm
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]wital
2007-08-12 10:54 am (UTC)

не па тэме

(Link)

Спадар Вячаслаў, выбачайце, што не па тэме, але даўна ў мяне было адно пытанне да вас:
на блогу вы пішаце паведамленні выключна на беларускай мове, "якасць" якой вельмі добрая :) Але вось памятаю вас на сцэне Басовішча (гады 2 таму назад) - і з вашых прамоваў там можна было зразумець толькі адно: беларускай мовай вы вельмі кепска валодаеце, хіба што трасянкай. Бо праз слова - рускае слова. Як гэта можна ўсё растлумачыць?
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-08-12 11:00 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Я хацеў бы, каб Вы зьвярталі ўвагу на тое, што кажацца, а не на тое, як гэта прамаўляецца.

Мне сапраўды не хапае маўленчай практыкі, і без падрыхтоўкі са сцэны, дзе міжпесенныя рэплікі - далёка не самае галоўнае, могуць быць памылкі. Але я іх не саромеюся і лічу, што для любога выканаўцы галоўнае - гэта тое, чым ён жыве, што робіць. Гэта і адлюстроўваецца ў песьнях.

Натуральна, на рэдкія запісы ў ЖЧ ў мяне болей часу для рэдагаваньня. А што, прапануеце пісаць з памылкамі ці па-расейску?
[User Picture]From: [info]wital
2007-08-13 10:20 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Дзякуй за адказ! І выбачайце за пытанне "не па тэме".
...
А што, прапануеце пісаць з памылкамі ці па-расейску?
Барані Божа, не! Тое як вы зараз пішаце - выдатна :D
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 12:39 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Справа ў тым, што як Вячэслаў, так і 80%(!!!)іншых, так горача любімых, беларускіх, забароненых музыкаў размаўляе па РАСЕЙСКУ!!! А па беларуску толькі пад публіку (імхо), дый толькі ў песьнях.

Вось у чым справа.
І сьмех і злоба бярэ адначасова, калі гэтыя-ж людзі робяць прэтэнзіі, што на БАСах ці іншых фэстах выступаюць, а нават атрымоўваюць прызы (Фляўс і Кляйн) падобныя ім.
Паверце, яны нічым ад сябе не адрозьніваюцца. І тыя і другія гавораць па руску, а сьпяваюць па беларуску. Памылка Фляўсаў толькі ў тым, што яны са сцэны замест "дзякуй" сказалі "спасибо".

Ці мала гуртоў які пачыналі сьпяваць па расейску, а пазьней перайшлі на беларускую мову? Нейра Дзюбель, IQ48, Indiga і шчэ шмат іншых.. І што, гэта кепскія гурты???
Дык замест ганьбіць іх за тое, што яны пераходзяць на беларускую мову, вы павінны іх падтрымліваць і паказваць прыклад для іншых, каб тыя таксама пераходзілі. А перад усім трэба пачынаць з сябе. (ці табе Вячэслаў нагадаць, як пасьля пэўнага канцэрта за сталом сядзела некалькі асобаў, у тым ліку я й ты, і з усіх толькі ты размаўляў па расейску. А зараз робіш прэтэнзіі?! Сьмешна!
Менавіта, і між іншым, за гэтыя рысы твайго характару я цябе не паважаю. (Я перад усім гляжу на асобу з пункту гледжаньня, які ён чалавек, а музыка гэта толькі музыка, і не мае значэньня для мяне тое, што я слухаю й люблю гурт ULIS).
From: (Anonymous)
2007-08-15 06:11 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Кроў, Калі б Вы часьцей бывалі ў нас на Беларусі, то б ведалі дакладна: мы ня кажам "Рабіць прэтэнзіі" (гэта ў Вас калька звычайная з польскае мовы) і "па-руску". Ня кажучы ўжо пра "чырвоным па бел-АМУ":))
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-15 07:39 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

На Беларусі я бываю не меньш чым за мяжю. Калі б вы чыталі больш інфармацыі пра мяне, вы б гэта ведалі. Тое, што я рэдка бываю ў Менску не значыць, што рэдка ў Беларусі, я з Палесься й там мая хата. Таксама ведалі б, што гурт (!) ЧпБ, а не праект назваецца Чырвоным па Бел-ЫМ! А бел-АМУ было названа адмыслова й сэнс таксама мы тлумачылі.
Таму перад тым як выяжджаць і рабіць прэтэнзіі (праверыў у слоўніку) пачніце з сябе.
From: (Anonymous)
2007-08-16 05:27 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

2 Krou
А на Палесьсі ў вас усе размаўляюць з гэткім жа жудасным польскім акцэнтам, Павал? :))
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-20 04:52 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Хутчэй украінскім.
А ў вас усе з такім страшэнным расейскім акцэнтам?
From: (Anonymous)
2007-08-20 06:13 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Вось чаго няма, таго няма:))
From: (Anonymous)
2007-08-20 06:14 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Польскі-полькі, чаго тут хавацца;))
[User Picture]From: [info]111290
2007-08-16 09:27 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

ГУРТ НАЗЫВАЕЦЦА "ЧЫРВОНЫМ па Белым"
па бел-АМУ"- ты спазьніўся! Усё ўжо тлумачылі ...
[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-12 11:00 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Шаноўны, Вы, як чалавек, які вывучаў замежную мову павінен ведаць дакладна, што каб дасягнуць добрага ўзроўню трэба гаварыць, не зважаючы на памылкі. Тыя, хто не размаўляюць толькі з-за таго, што баяцца памыліцца - ніколі ня будуць размаўляць (і пісаць) добра.
[User Picture]From: [info]wital
2007-08-13 10:22 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Цалкам згодны з вамі. Наконт пытання - проста хацелася пачуць меркаванне самаго Вячаслава.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 12:36 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Справа ў тым, што як Вячэслаў, так і 80%(!!!)іншых, так горача любімых, беларускіх, забароненых музыкаў размаўляе па РАСЕЙСКУ!!! А па беларуску толькі пад публіку (імхо), дый толькі ў песьнях.

Вось у чым справа.
І сьмех і злоба бярэ адначасова, калі гэтыя-ж людзі робяць прэтэнзіі, што на БАСах ці іншых фэстах выступаюць, а нават атрымоўваюць прызы (Фляўс і Кляйн) падобныя ім.
Паверце, яны нічым ад сябе не адрозьніваюцца. І тыя і другія гавораць па руску, а сьпяваюць па беларуску. Памылка Фляўсаў толькі ў тым, што яны са сцэны замест "дзякуй" сказалі "спасибо".

Ці мала гуртоў які пачыналі сьпяваць па расейску, а пазьней перайшлі на беларускую мову? Нейра Дзюбель, IQ48, Indiga і шчэ шмат іншых.. І што, гэта кепскія гурты???
Дык замест ганьбіць іх за тое, што яны пераходзяць на беларускую мову, вы павінны іх падтрымліваць і паказваць прыклад для іншых, каб тыя таксама пераходзілі. А перад усім трэба пачынаць з сябе. (ці табе Вячэслаў нагадаць, як пасьля пэўнага канцэрта за сталом сядзела некалькі асобаў, у тым ліку я й ты, і з усіх толькі ты размаўляў па расейску. А зараз робіш прэтэнзіі?! Сьмешна!
Менавіта, і між іншым, за гэтыя рысы твайго характару я цябе не паважаю. (Я перад усім гляжу на асобу з пункту гледжаньня, які ён чалавек, а музыка гэта толькі музыка, і не мае значэньня для мяне тое, што я слухаю й люблю гурт ULIS).
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-14 01:38 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

мне здаецца, што Слава тут ні разу не напісаў, што дрэнна, што Фляўс і Кляйн размаўляюць па-расейску. Пачытай тэкст уважліва. Наадварот, ён заўсёды выступаў за тое, каб людзі не судзілі іншых за тое толькі, як яны размаўляюць у жыцці. Дзе ты бачыш тут наезд за расейскасць? Менавіта калі Корань быў у журы, наязджалі, што, маўляў, дрэнна, што расейскамоўныя гурты запісваюцца па-беларуску дзеля "Басоў", але практыка паказала, што яны працягвалі потым выступаць па-беларуску і дапамагалі беларускай культуры.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 03:18 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

>>>>> "мне здаецца, што Слава тут ні разу не напісаў......."

ТУТ не напісаў....

Справа не датычыць толькі Фляўсаў, гэта прыклад.
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-14 03:28 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

павер, Павал, гэта абсалютна няслушны закід. Корань ніколі не належаў да "фальшывых маралізатараў", пра якіх піша Марцін, ты можаш нават самога Марціна запытаць. Якраз ён часцей падвяргаўся крытыцы за тое, што дапамагаў гуртам, якія ты пералічыў. Тых жа "Маўзэраў", тваіх цяперашніх сяброў, падтрымліваў насуперак закідам пра іх "расейскамоўнасць", ды й іншыя гурты.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 03:40 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

не ведаю, нашыя версыі не супадаюць.
мабыць проста ў мяне ўжо авэрсыя да яго.

..дарэчы я адказваў на канкрэтны пост (першы), а кантэксту гэта не зьменяе
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-14 03:43 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

пэўна, што авэрсыя :) проста часам людзям, якія нам не падабаюцца, мы прыпісваем усе грахі. Гэта нядобра. Трэба быць справядлівым да тых, хто нават можа быць табе несімпатычны асабіста.

Наконт поста - кантэкст пра фэсты рускамоўных гуртоў - гэта не болей чым exaggeration, паказ, што ўладам выгадней, каб беларуская культура не разьвівалася. Ці ж не так? Ты і сам, пішучы творы па-беларуску, робіш гэта сьвядома, хаця мог бы вольна карыстацца польскай мовай.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 03:50 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Зараз мы пачынаем пераходзіць на дробязі... Ну акрамя гэтага ёсьць іншыя справы па якіх я яго НЕ ПАВАЖАЮ, музыку люблю, але не паважаю!
Дый я не адмаўляюся ад сваіх слоў, проста не магу довады адшукаць, таму не ўпэўнены на 100% і да гэтага прызнаюся.
Дый мяне больш хвалюе сама справа, не Корань, дык Тарасэвіч ігд.

І шчэ адно, кажу гэта апошні раз: у мяне 2 хаты, жыву я ў Варшаве (працую), а таксама на Палесьсі (адпачываю). Не трэба мяне апалячваць, не люблю такога. Лепш было напісаць "хаця мог бы вольна карыстацца расейскай мовай".
Прабач, што так катэгарычна, але гэта балючы пункт.

[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-14 04:08 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

добра, хаця мог бы вольна карыстацца польскай, расейскай мовамі :) я ж гэта не ў "апалячваньне", а ў тое, што і я, і ты, і шмат хто - жывем у шматмоўным асяроддзі, карыстаемся дзённа рознымі мовамі, але сьвядома выбіраем шлях беларушчыны, і хаця за гэта помнікі ставіць ня трэба, але і закрываць на гэта вочы - таксама.

Мяне таксама хвалюе "сама справа". А наконт непавагі, ну, у кожнага свае густы і свае прычыны. Проста гл. пункт вышэй - трэба быць справядлівымі нават да тых, каго ня любіш.

Усё, больш не флуджу не па тэме :)
[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-14 03:40 pm (UTC)

Падбіраючы словы

(Link)

Кроў, я САМ чуў як Слава казаў тое, пра што напісаў у новым пасьце і ня трэба мне даказваць, нібыта Вы чулі іншае - не паверу (credibility ў Вас не хапае).

На чалавека ж, які паклаў, амаль, усё жыцьцё на беларускамоўны рок, і жыцьцё якога рэзка зьмянілася з-за гэтага нельга глядзець так вузкалоба, адарвана ад музыкі.

Таму любіць/нелюбіць чалавека/музыку трэба адрозьніваць ад дэструктыўнай крытыкі/паклёпу.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-14 03:54 pm (UTC)

Re: Падбіраючы словы

(Link)

згодны
From: (Anonymous)
2007-08-15 06:49 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Наконт "Нейра Дзюбель" - яны на беларускую мову не пераходзілі: у іх новым альбоме песьні і па-беларуску, і па-расейску.
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-15 07:29 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Бо гэта трыб'ют, і іншыя выканаўцы выбіралі з усіх песень.
[User Picture]From: [info]111290
2007-08-16 09:23 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

а Ананім не памыліўся! У іх будзе новы альбом(не трыб'ют) дзе 95 адсоткаў будзе па-беларуску.і будуць расейскія песьні
а потым ужо трыб'ют!
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-16 10:21 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

не ведаў
From: (Anonymous)
2007-08-16 05:30 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

2 Krou
От, адразу бачна - не фанат. Дзюбеля ў гэтым годзе выдаюць І трыбьют, І новы альбом (Stasi называецца). У ім палова-на-палову песьні - на мове, і па-расейску. Так што мшу Вас, паважаны, разчараваць:)
[User Picture]From: [info]krou
2007-08-20 04:53 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

Не, не фанат.
Не ведаў. Прызнаюся да памылкі.

Дарэчы, хопіць шыфравацца Гюльчытай.
From: (Anonymous)
2007-08-20 06:15 pm (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

А я і не шыфруюся. Проста ня маю ЖЧ:))
[User Picture]From: [info]111290
2007-08-16 09:25 am (UTC)

Re: не па тэме

(Link)

згодзен ! Шмат такіх,Сьпяваюць на роднай,а размаўляюць...
Вось я чытаў ЖЧ Русі,гэта канешне яе справа,але там 93% па-расейску.
("Мне было больна.")
[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-12 10:56 am (UTC)

(Link)

А хто займаецца Басамі? Ці ёсьць сродкі ўплыву на іх? Пэўна ж, на гранты, значыць, трэба шукаць палітыкаў, якія ім гранты выдзяляюць, і ўплываць на іх.
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-08-12 11:12 am (UTC)

(Link)

Арганізатары "Басовішча" - гэта беларускія студэнты Беласточчыны (БАС), асноўнае фінансаваньне дае тое польскае міністэрства, якое падтрымлівае нацменшасьці (раней гэта было міністэрства культуры, а зараз і ўвогуле міністэрства ўнутраных справаў Польшчы).

Гэтаму міністэрству галоўнае, каб былі рэалізаваныя грошы на беларускую меншасьць у Польшчы - праз рок-фэстываль, фолк-канцэрты або выдавецтва кніжак - гэта ўжо дэталі.
Канешне, ёсьць і іншыя спонсары, але яны ўжо прыцягваюцца на рэпутацыю, гісторыю "Басовішча". Дарэчы, "Басовішча" паспрыяла таму, што на Падляшшы пачалі зьяўляцца беларускамоўныя рок-гурты, бо раней там хіба толькі "Купалінку" па-беларуску сьпявалі.

Зь беларускага ж боку традыцыйна арганізатары - гэта тыя, каго абірае ў партнэры БАС. Ніякі ўплыў "зьверху" нічога не зьменіць, пакуль не зьменіцца бачаньне фэсту самімі цяперашнімі арганізатарамі і іх партнэрамі.

[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-12 11:20 am (UTC)

(Link)

Тады, трэба каб "сьвядомая" супольнасьць магла выказаць сваё "фе". Было б няблага, калі б людзі з падобнымі поглядамі на рэчы маглі недзе дыскутаваць: ці то на нейкім форуме, ці то ў суполцы ЖЖ; і па-сутнасьці зьяўляліся б "здаровым сэнсам" у супрацьвагу маразматыкам-журы.
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-12 11:39 am (UTC)

(Link)

сорры, што ўмешваюся ў дыскусію, але па вялікім рахунку адметнай беларускай рысай зьяўляецца крытыку выказваць на кухні, а на людзях скрозь зубы ўсьміхацца, а калі нехта адкрыта выказвае крытыку, казаць, што ён робіць непрадбачліва або называць гэта "ныцьцём" :)
[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-12 11:51 am (UTC)

(Link)

Крытыкаваць можна канструктыўна і даволі дыпляматычна, ў вочы. А калі суразмоўца злуецца - то ну яго нафіг.
Псэўда-беларускасьць праяўляецца тады, калі ўсе ціха пагаджаюцца з рашэньнем нейкай купкі людзей, а тых, хто не пагаджаецца, называюць "правокачателямі".
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-12 12:07 pm (UTC)

(Link)

З апошнім сказам пагаджуся. :)
[User Picture]From: [info]felix_aksentsev
2007-08-13 03:23 am (UTC)

(Link)

Бадай, трэба ўзгадаць той тэкст цалкам:

*********************
Маю досыць солі,
Маю досыць хлеба,
Маю досыць бруду,
Маю досыць неба,
Досыць вольных дзеўчын,
Што шукаюць лета,
Досыць вечнай смагі
Новага Сусьвету.

Я - марнатраўны сын
Княства спадароў,
Марнатраўны сын
Сунічных палёў,
Марнатраўны сын -
Што раблю я тут?
Час ісьці дамоў.

Хопіць іншых местаў,
Хопіць іншых вуліц,
Хопіць іншых твараў,
Хопіць іншых вуснаў,
Хопіць сумных песень
Пра сваю старонку,
Хопіць рок-н-ролу
На карысьць падонкаў.

Час вяртацца.
Вяртацца дамоў.

Годзе слухаць байкі
Пра былую веліч.
Годзе піць гарэлку
На чужым вясельлі.
Годзе падарожжаў,
Дзе лясы пад ловы.
Годзе паляваньняў,
Дзе палі пад збожжа.

Я - марнатраўны сын
Княства спадароў,
Марнатраўны сын
Сунічных палёў,
Марнатраўны сын -
Што раблю я тут?
Час ісьці дамоў.

Мо няма вяртаньня?..
*****************

Пазытыў тут - у вяртаньні ад зьнешніх, павярхоўных, часовых досьведаў і жыццёвых абставін - да нязменнай глыбіні,
ад абсурду ідэялогій - да вольнай, чалавечай нармальнасьці,
ад кленчаньня перад чарговым Гаспадаром - да ўласнай годнасьці, у тым ліку - культурнай, палітычнай ды нацыянальнай.

Паміж Вялікім Княствам ды 'Strawberry Fields Forewer' - адзін крок.
[User Picture]From: [info]port13
2007-08-13 09:33 am (UTC)

(Link)

Упершыню зразумеў, што тут ёсьць "Strawberry fields" -- мне заўсёды чулася "сонечных палёў", націск відаць спрыяў :)
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-08-13 12:33 pm (UTC)

(Link)

мне таксама трэба было ў тэкст паглядзець на сайце, каб зразумець... :)
[User Picture]From: [info]felix_aksentsev
2007-08-13 05:58 pm (UTC)

(Link)

Так. Там націск 'не трапляў' у радок.
Strawberry Fields Forewer ды нацыянальная годнасьць, гонар за ўласную культуру ды талерантнасьць - звычайная Эўрапэйская штодзённасьць...
[User Picture]From: [info]zhauranak
2007-08-13 11:18 am (UTC)

(Link)

Дзякуй за словы пра маё аўстралейскае жыцьцё:)