| Пра моўнае пытаньне |
[Aug. 14th, 2007|03:42 pm] |
krou у камэнтары да папярэдняга паста вырашыў, што я некага крытыкую за тое, што яны не размаўляюць ў жыцьці па-беларуску.
***
Колькі сябе памятаю, я заўсёды абараняў права людзей размаўляць на любой мове, але паважаў тых, хто, маючы выбар - сьпяваць, рабіць, тварыць па-расейску ці па-беларуску - выбірае беларускую мову.
Калі я быў раней у журы на "Басовішчы", то гэта ў мой бок былі абвінавачваньні, што я настойваю на дапушчэньні да конкурсу гуртоў, якія сьпявалі па-расейску, але для "Басовішча" запісваюць трэкі па-беларуску.
Чаму я на гэтым настойваў? Бо часцяком тыя гурты, якія думаюць, што яны заслугоўваюць асаблівай увагі і асаблівых узнагародаў толькі за тое, што размаўляюць па-беларуску, граюць горш - бо яны ў сваім атачэньні ўжо "зоркі" і лічаць, што ім ня трэба больш нічога рабіць, каб разьвівацца.
А вось тыя, якія гатовыя ісьці на экспэрымэнты, зьмяняцца і запісваць якасны прадукт на беларускай мове - няхай нават дзеля таго, каб зьездзіць на "Басовішча" і атрымаць запіс альбому - могуць мець большы патэнцыял і аказаць большы ўплыў на разьвіцьцё сучаснай беларускай музыкі. Менавіта з-за прынцыповай пазыцыі дапускаць такія гурты мы зараз і бачым беларускамоўныя праграмы "Індыгі", "Тарпача", "Tav.Mauzera" ды іншых.
Асабіста я ў жыцьці размаўляю і па-беларуску, і па-расейску. Але для мяне беларуская мова - гэта крыніца натхненьня. Яна робіць мяне - і тыя гурты, якія сьпяваюць па-беларуску - прадстаўнікамі беларускай культуры. Бо калі мы сьпяваем па-расейску, па-ангельску, або на якой іншай мове, мы пераўтвараемся ў другасных выканаўцаў чужых культур. Мова - гэта нашыя карані, якія адрозьніваюць нас ад іншых.
***
Твая справа, krou, паважаць мяне ці не. Я цябе не паважаю за тое, што ты прадэманстраваў зараз: за прыпісваньне іншым людзям таго, чаго яны не робяць або не кажуць, і спробу выставіць сябе на агульны агляд за кошт абразаў іншых. |
|
|
| Comments: |
Возможно проблема лишь в недопонимании, встречаемом сплошь и рядом. Кто-то что-то не так прочел, услышал, воспринял. Затем комментарий был неверно интерпретирован. И понеслось...
P.S. ИМХО, вышеописанный подход касательно Басовища очень правильный.
...побач з такімі лепш нават не фатаграфавацца...
Сп. Krou сам ня дужа "беларускі" пацан. Чаго каштуюць толькі "Чырвоным па белАМУ" ці "каблук" ды яшчэ шмат чаго ў ягоных сьпевах... Галімы піяр, карацей.
пісаў Жаўранак: павінен ведаць дакладна, што каб дасягнуць добрага ўзроўню трэба гаварыць, не зважаючы на памылкі. Мы зараз не пра памылкі,а пра ПАКАЗУХУ. кроў напісаў : Справа ў тым, што як Вячэслаў, так і 80%(!!!)іншых, так горача любімых, беларускіх, забароненых музыкаў размаўляе па РАСЕЙСКУ!!! А па беларуску толькі пад публіку (імхо), дый толькі ў песьнях. і Кроў не памыліўся. ГУРТ "ЧЫРВОНЫМ ПА БЕЛЫМ" а пра "Аму" авы спазьніліся. Ужо тлумачылі гэта сто разоў.
Справа ў тым, што як Вячэслаў, так і 80%(!!!)іншых, так горача любімых, беларускіх, забароненых музыкаў размаўляе па РАСЕЙСКУ!!! А па беларуску толькі пад публіку (імхо), дый толькі ў песьнях.
А ты чо, толькі па-беларуску? Нават з гопарамі з раёну? Нешта ня верыцца.
а я што знакаміты музыка, Мы зараз пра нашых мега-з
Мы зараз пра мега-зорак размаўляем!
А ПРА НАШЫХ,родных мега зорак! Пра ТАКІХ ЯК ЛЯВОН!!! І КРОЎ. А КРОЎ ПАЕДЗЕ НА ЭБ калі ўлада зьменіцца! - цьвёрда і праўда! Хаця гэта ж рэп,і не паедзе тады ))
"Ах Моська, знать она сильна, раз лает на слона"
Ну ў дадзеным выпадку Моська брэша не на аднаго слана, але "сабака брэша, а караван ідзе". Мне гэта таксама падаецца брудным піярам.
КРОЎ НЕ ПАМЫЛІЎСЯ. Справа ў тым, што як Вячэслаў, так і 80%(!!!)іншых, так горача любімых, беларускіх, забароненых музыкаў размаўляе па РАСЕЙСКУ!!! А па беларуску толькі пад публіку (імхо), дый толькі ў песьнях. гэта не піяр,гэта сапраўдая праблема. ТАК ШТО Я КРОЎ ПАДТРЫМЛІВАЮ
111290 - ты ж асноўную думку Кроў не ўхапіў - ён пра тое пісаў, што гэта нядрэнна, што музыкі, нават калі не размаўляюць па-беларуску ў жыцьці, робяць беларускамоўныя праграмы. Рынуўся абараняць, а не бачыш, каго і ад чаго. Сьмешна. | |