Home
Strider's Journal - *** [entries|archive|friends|userinfo]
strider_first

[ website | Official homepage of ULIS ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

*** [Nov. 23rd, 2007|10:40 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry

Надыйшоў момант, калі і я хачу сказаць некалькі словаў у камэнтар да нядаўняй сустрэчы беларускіх музыкаў з уладамі. Не хацеў раней нічога пісаць, таму што ад самoга пачатку вельмі шмат людзей выказвалі абурэньне гэтай падзеяй, і любы камэнтар мог быць успрыняты як дадатковая порцыя безпадстаўнай крытыкі. Зараз жа крытыкі і падтрымкі ўжо 50/50, а хутка камэнтароў у падтрымку пазыцыі музыкаў будзе ўсё болей і болей. Таму хачу выказацца менавіта зараз.

Мяне, як рок-музыку, які ня бачыў сябе на БТ амаль 10 год, таксама хвалюе пытаньне “забароны” на рок-музыку ў Беларусі.

Адразу ж скажу, што перадумовы для ўцягваньня мяне ў авантуру з “хаджэньнем” таксама былі. Яшчэ ў верасьні да мяне падыходзілі і запытваліся, ці я пагаджуся граць на рок-канцэрце “За Беларусь”. Я адкзаў, што калі гэта будзе зьвязана з дзяржструктурамі або БРСМ, то не пагаджуся, калі не – няхай акрэсьляць прапановы. Болей да мяне з гэтым не зьвярталіся.

Я перакананы, што любы чалавек павінны трымацца сваіх прынцыпаў, а асабліва чалавек публічны, у тым ліку рок-музыка.

Калі твае прынцыпы не дазваляюць пагаджацца з  тым, што адбываецца вакол цябе, гэта дае натхненьне для творчасьці. У ёй ты выражаеш свой погляд на жыцьцё,  і за гэта цябе паважаюць твае сябры і прыхільнікі. Сапраўдная творчасьць для мяне – гэта калі творы адлюстроўваюць менавіта ўласныя перажываньні, уласны сьветапогляд, а не ствараюцца для таго, каб забаўляць публіку ў перапынках паміж ежай і пітвом.

Калі такой творчасьцю ты заваяваў павагу і вядомасьць, то ёсьць вялікая небясьпека, што ўсіх тых людзей, якія табе давяраюць, ты можаш страціць, аднойчы адступіўшы ад сваіх прынцыпаў – нават “нязначна”. Бо паступаючыся прынцыпамі, ты здраджваеш сабе, а значыць, і тым, хто памыліўся адносна цябе.

Здрадзілі камусьці музыкі, якія пайшлі на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзідэнта, ці не, – могуць вырашыць толькі яны самі. Што і робяць.

Учора мяне спыталі: “А што б ты зрабіў у гэтай сытуацыі?”. Адказваю: я туды ўвогуле б не пайшоў. Бо гэта супярэчыць маім прынцыпам. 

Дыялёг з уладай, якая спачатку забараняе, а потым кажа, што можа нешта дазволіць, я не лічу сэнсоўным. 
ULISy яшчэ ў 2000-м годзе паказвалі паперкі, быццам канцэрт ня можа адбыцца па прычынах “пажарнай бясьпекі”, хаця тыднем пазьней пускалі ў тое ж памяшканьне іншыя гурты. Аднак гэта не падштурхнула нас зьвяртацца да ўлады з лістамі ці просьбамі аб сустрэчы. Як і наступныя гады існаваньня ў “забароненым” стане.

Я ўпэўнены, што перамога ў гульні з уладай на яе тэрыторыі немагчымая ў любой дзяржаве – улада ўвесь час навучаецца таму, як падманваць людзей і рабіць тое, што хоча. Пра тэхнікі, якімі яна стварае ўражаньне ўласнай абаяльнасьці, добра напісаў Скрыпа – я ня здолею напісаць лепей.

Зараз улада распачала гульню па дыскрэдытацыі рок-музыкаў - а яны трапілі на гэтую вуду. Спачатку ад іх сапраўды могуць нічога не папрасіць узамен на іх просьбы, але потым усё роўна прыйдзецца выконваць пастаўленыя ўладаю ўмовы, каб граць канцэрты. І тут пэрспэктыва ясная: або ты ўсё болей і болей здраджваеш уласным прынцыпам, або ў адваротным выпадку табе ўсё роўна адмовяць у канцэртных пляцоўках.

Адзіным выхадам для сваіх калег-музыкаў я бачу наступнае. Хлопцы, скажыце ўсім сваім прыхільнікам: “Мы лахануліся. Хацелі як лепей, атрымалася як заўсёды”. І тады ўлада ня зможа маніпуляваць вамі. Думаю, усё вернецца на свае колы.

 
P.S.

[info]skryppa, ну ты – гігант! :)

 

linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]pingvin_ass
2007-11-23 10:12 pm (UTC)

(Link)

няўжо вы не ведаеце гэтых музыкаў так добра, што не ўпэўнены з іх прынцыпах? няўжо вы думаеце, што яны дзеля правядзення канцэрту пойдуць на нейкія ўмовы ўлады. Больш за тое, няглядзячы на тое, што гэтыя прынцыпы адносныя і ў кожнага свае, я проста ўпэўнены, што ніхто з вашых калегаў не стане выступаць пад чырвона-зялёным ляхатыпам.
Можа быць усё прасцей: папытка не пытка?
Да таго ж менш за ўсё на свеце мне хацелася бчуць фразу ад Куллінковіча/Вольскага: "Хлопцы мы лахануліся". Гэта наогул дурдом.
ПС аднак у 2004 годзе (калі не памыляюся) у казе "мінск" адбыўся такі супольны з "Троіцай" канцэрт "Улісу"
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-24 09:11 am (UTC)

(Link)

"Hяўжо вы не ведаеце гэтых музыкаў так добра, што не ўпэўнены з іх прынцыпах? няўжо вы думаеце, што яны дзеля правядзення канцэрту пойдуць на нейкія ўмовы ўлады".

Яны ўжо пайшлі. Пачытайце ўважліва іх камэнтары. Калі іх запрасілі і яны пагадзіліся пайсці, гэта ўжо - гульня па ўмовах улады.

"Больш за тое, няглядзячы на тое, што гэтыя прынцыпы адносныя і ў кожнага свае, я проста ўпэўнены, што ніхто з вашых калегаў не стане выступаць пад чырвона-зялёным ляхатыпам."

Ужо бачыў у сеціве фота рэпетыцыі "Крамбамбулі" на фоне такога сьцяга на акцыі МТС сумесна з БРСМ. Потым па просьбе музыкаў сьцяг зьнялі, але хто дасьць гарантыю, што здымуць у наступны раз?..

"Можа быць, усё прасцей: папытка не пытка?"

Як кажуць, бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы.

"Да таго ж менш за ўсё на свеце мне хацелася бчуць фразу ад Куллінковіча/Вольскага: "Хлопцы мы лахануліся". Гэта наогул дурдом. "

Для тых, каго негатыўна ўразіў учынак музыкаў, лепей было б пачуць - для Вас адмыслова перакладаю на больш зразумелую мову - "Мы памыліліся", чым "Мы памянялі свае прынцыпы і болей ня будзем лезці ў палітыку".

Чаму "памянялі"? Бо асноўную сваю папулярнасьць сярод цяперашніх маладых прыхільнікаў некаторыя зь іх атрымалі менавіта на "палітычнай" хвалі - так ужо супала. І фанаў загранічных сабе некаторыя прыдбалі на "апазіцыйнай" тэматыцы - інакш на Захадзе ім нялёгка было б арганізоўваць канцэрты. Калі яны "прынцыпова" апалітычныя, навошта было ісьці на Плошчу ў 2006 г?

"ПС аднак у 2004 годзе (калі не памыляюся) у казе "мінск" адбыўся такі супольны з "Троіцай" канцэрт "Улісу"

Калі знойдзеце і пачытаеце польскую кніжку "Bialorus: kartofle i dzinsy" (складзеную па інтэрв'ю з музыкамі і апазыцыянерамі), то там напісана, што гурту НРМ з 1996 г. не давалі ані тэле, ані радыёэфіру. Між тым да другой паловы 2004 года гэты гурт часта зьяўляўся і на тэлебачаньні, і ўжо тым более - па радыё, і рабіў у гэты час канцэрты на ўсіх пляцоўках. Аднак гэта не перашкаджала ў апошнія гады ствараць імідж - асабліва для замежнікаў - што гэта заўсёды быў найболей пратэстны і забаронены гурт.

Наконт канцэрту: пасьля ўвядзеньня "забароны" чыноўнікі інтэрпрэтавалі гэтую "забароненасьць" індывідуяльна - адныя забаранялі, іншыя дазвалялі. Для іх не было абмежаваньняў, абмежаваньні былі толькі для гуртоў.

Пра той канцэрт 2004 г. магу распавясьці гісторыю. Перад канцэртам мы пачулі, як апэратыўная каманда БТ размаўляла паміж сабою - "Мы здымаем "Троіцу" і хуценька сыходзім". :)



[User Picture]From: [info]vladimirowna
2008-01-05 08:55 pm (UTC)

(Link)

Ну і павесялілася з цытаты ў польскай кніжцы. Вольскі проста не вылазіў з маіх радыёэфіраў (дзяржаўнай станцыі, дарэчы). І ва ўсіх другіх бываў ледзь не раз на тыдзень -- да вядомых падзеяў.
[User Picture]From: [info]barilotti
2008-01-08 02:49 pm (UTC)

(Link)

:) Калі я гэтую кніжку атрымала ў рукі і пагартала, то нават адмысловы пост адпісала:

http://barilotti.livejournal.com/178563.html
From: (Anonymous)
2007-11-26 10:59 am (UTC)

(Link)

Паважаны чалавек, эээээ.... адразу да першага вашага пытання. Паглядзіце хаця б на імя жж юзера - Страйдер Фёрст ( ПЕРШЫ !!!). Мне гэта нагадвае Мікалая Першага. Нават не другога, заўважце. Як гэты чалавек можа ставіцца да музыкаў, якія больш паспяховыя і якія, нават будучы забароненымі, захавалі вялікую колькасць прыхільнікаў.
Пад чырвона-зяленым лого ніхто выступаць і не будзе. а, тое, што ў 2004 годзе Уліс лядзіў канцэрт у кз Мінск, чарговы раз даказвае, што Уліс і не быў забаронены. Бо не мае таго ўплыву на моладзь, што іншыя музыкі (гэты пост знікне так хутка, як яго прачытае Слава. Таму і пішу на мове, бо больш пратрымаецца:))
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-26 11:54 am (UTC)

(Link)

У 2004м у к\з "Мінск" выступаў ня толькі ULIS, але і іншыя групы, якія - па інтэрвію цяперашняга часу - былі "забароненымі" ледзь ня з СССРаўскіх часоў.

Наконт таго, ці будзе хто з музыкаў выступаць пад чырвона-зялёным сьцягам. Хачу верыць, што калегі не паддадуцца на маніпуляцыі ўладаў і сапраўды там выступаць ня будуць. Аднак - пажывем-пабачым.

Людзей, якія ананімна пішуць сьвядомую няпраўду, - не паважаю.

[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-24 10:51 am (UTC)

(Link)

але ж здрады яшчэ не адбылося... і дай Божа не адбудзеца... у выпадку чаго заўседы можна адмовіццца ад умоваў улад і ўсе вернеца на кругі свае...у любым выпадку яны нічога не губляюць калі паспрабуюць...
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-24 11:07 am (UTC)

(Link)

Адмовіцца заўжды можна. Калі прынцыпы дазваляюць, дык можна "пагаджацца" і "адмаўляцца" ў залежнасьці ад дню тыдню або настрою. Прычым пазыцыю можна мяняць і ня толькі адносна ўладаў, але і адносна іншых людзей. А як жа давер?
[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-24 11:10 am (UTC)

(Link)

можа вы трохі сгушчаеце колеры?
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-24 11:24 am (UTC)

(Link)

Я занадта доўга жыву на гэтым сьвеце, каб нешта адмыслова згушчаць.

Я жыў і граў у часы саўдэпіі - як і тыя музыкі, што зрабілі зараз свой выбар - і паверце, што той ціск, які рабіўся на нас тады, непараўнальны з гэтым.

Тады, як ні парадаксальна, ціснулі меней. Нават выпусьцілі вінілавую плястынку з песьнямі "Гэстапа" і "Краіна ў кратах" і "Калі імпэрыя зьнікне", калі гэтая імпэрыя яшчэ існавала. Гэтыя песьні мы адкрыта выконвалі на канцэртах. І ніхто нас ня выклікаў і не казаў: "Хлопцы, ня лезьце ў палітыку".

Зараз жа перад музыкамі ставяць даволі ясную і жорсткую альтэрнатыву: прагінацца ці не. У першым выпадку ўлады нешта "прыадкрыюць", у іншым - нічога не дазволяць.

Пакуль ты не пачынаеш зь імі пагаджацца, табе могуць закрыць яшчэ ня ўсе магчымасьці для творчасьці: прадаюцца твае дыскі, дазваляецца той-гэты канцэрт, закрываюцца вочы на ратацыю на нейкіх станцыях. Але калі згадзіцца з пэўнай умовай улады, а потым адмовіцца ад сваёй згоды, то ўлада гэтага дакладна не даруе, і наступствам для гэтых музыкаў можа стаць сапраўдная "забарона на прафесію".
[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-24 12:00 pm (UTC)

(Link)

але гэта ўсе прагнозы! прыкладаў яшчэ здаецца няма...
ніхто ў гэтую гульню не гуляў і таму мы не можам ведаць як павядзе сябе ўлада... на мой погляд яшчэ нічога страшнага не адбылося, трэба проста пачакаць і паглядзець у ва што ўсе гэта выльецца ... а музыкам трэба ўважаць каб не застацца выкарыстанымі і скампраметаванымі... у нейкім сэнсе гэта танцы з ваўкамі але гэта не ровна здрадзе прынцыпам... проста небяспечная гульня...
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-11-24 12:46 pm (UTC)

(Link)

nil_la, прабач, што ўмешваюся ў вашую з Славам дыскусію, але свежы артыкул "Саўбеліі" якраз прыклад таго, што ўлада пачала выкарыстоўваць музыкаў "супраць апазіцыі" ужо ЗАРАЗ. І кожны такі новы артыкул іх будзе кампрамітаваць яшчэ болей. Нават калі яны не "здраджваюць сваім прынцыпам" (ну ты ў мяне, пэўна, чытала - я не лічу іх здраднікамі, я лічу іх людзьмі, якія памыліліся, але фальшывы гонар не дае прызнаць свае памылкі).
[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-24 02:22 pm (UTC)

(Link)

пачытала артыкул... ну што канешне стыль саўбелкі захаваны (перадергванне напрыклад) але артыкул не столькі аб музыках колькі аб ХАЛАСУ паднятым у інтернеце з гэтай нагоды... і з некаторымі тэзамі не магу не пагадзіца, напрыклад:"Не спрашивает же музыкант Вольский у «независимых политиков» и «независимых журналистов», как это они умудряются и соблюсти чистоту риз, и неплохо устроиться в этой жизни? Значит, и «независимым» тоже вряд ли следует требовать от Вольского иноческого существования, питания бобами и мокрицами, а также бесконечных «шефняков» для решения электоральных проблем знатных политиков, которые без наличия на их тусовках рок–команд интересны только сами себе" Тое што саўбелка піша такія словы вінаватыя не музыкі а як раз нашыя апазыцыйныя палітыкі, якія дэскрэдэтавалі сябе як маглі... і ці не пераўтвараюцца некаторыя апазыцыйныя журналісты ў тых самых саўбелкаўскіх наадварот? і я лічу, што ў гэтым артыкуле выкарысталі недахопы і крывадушнасць апазыцыі супраць яе самой а музыкі сталі толькі нагодай каб аб гэтым напісаць...
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-24 06:41 pm (UTC)

(Link)

Калі б музыкі не пайшлі ў Адміністрацыю, СБ не было б пра што пісаць увогуле. Таму ўлады УЖО скарысталі музыкаў. Няхай нават як інструмант выражэння "праведнага гневу" супраць апазіцыі.
[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-24 06:59 pm (UTC)

(Link)

скарысталі не музыкаў усеж, а тых хто развёў у інтернеце шум... а праведны гнеў я не брала б у навясы... насамрэч дзеля мяне асабіста большай здрадай быў наіўны ліст Мілінкевіча "Уважаемый Александр Грігорьевіч" і палітыка апазіцыі якая крычэла аб безкампраміснасці да ўлады якая забівае людзей а потым "эвалюцыя замест рэвалюцыі" і робіць здаецца ўсе каб Беларусь ператварылася ў КНР...
давайце не будзем ставіць крыж на вашых калегах, каліласка.
[User Picture]From: [info]czyk
2007-11-25 10:10 am (UTC)

(Link)

вы блытаеце музыку і палітыку.
палітык мусіць дамаўляцца з усімі, дамагацца сваіх мэтаў, і пры гэтым белае, пажадана, не апранаць.

музыкі не палітыкі, а творцы, і творцы толькі да таго часу, пакуль вольныя.

так што параўнаньне кульгае.
[User Picture]From: [info]nil_la
2007-11-25 10:24 am (UTC)

(Link)

я па іншаму сабе ўяўляю палітыку... калі там ўвогуле не будзе логіцы і кроплі шчырасці то палітык губляе рэйтынг! што і адбылося з Міляй.. нельга крычэць пра крывавую ўладу а потым пісаць падабастрастныя лісты... такіе поводзіны + "нічоганеделаніе"= палітычнае самагубства...
From: (Anonymous)
2007-11-26 11:00 am (UTC)

(Link)

А як давяраць чалавеку, які ўсё жыццё грае музыку U2, а выдае яе за сваю.
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-26 11:38 am (UTC)

(Link)

Ананімы ідуць на ЙУХ.
[User Picture]From: [info]volat
2007-11-24 09:21 pm (UTC)

(Link)

Я Вас цалкам падтрымліваю! Вялізны Вам дзякуй!
From: [info]sashatheone
2007-11-25 05:50 pm (UTC)

(Link)

Вот слова рокера. Кстати, лучшее, что я пока слышал в белорусской музыке - "пляц Францыска" ;)
From: (Anonymous)
2007-11-26 11:03 am (UTC)

(Link)

Прабачце, а што яшчэ Вы чулі з беларускай музыкі?
From: [info]sashatheone
2007-11-26 12:44 pm (UTC)

(Link)

Прабачце, ці нельга залагініцца?
[User Picture]From: [info]pisalnik
2007-11-25 05:53 pm (UTC)

(Link)

Дзякуй Вам за гэты пост! Скрыппа - сапраўды гігант. Я ягоны пост чытаў раней, а вось і ваш знайшоў. У мяне, калі ўся гэтая гісторыя здарылася, быў момант звантпення ў беларускіх рок-музыкаў увогуле (за невялікімі выключэннямі наконт некаторых, якіх знаю асабіста ў Гародні). Тое, што Вы і іншыя музыкі пачалі выказывацца па гэтай вельмі важкай, маральна-этычнай перадусім, праблеме - выдатна! Дзякуй Вам ВЯЛІКІ яшчэ раз!!! :)))
[User Picture]From: [info]j_j_jack
2007-11-26 12:04 pm (UTC)

(Link)

Усё правільна кажаце пан Корань, толькі адна заўвага - "не суди других, да не судим будешь". Дзякуй Вам за Ваш пункт гледжання, тым не менш.
[User Picture]From: [info]strider_first
2007-11-26 12:07 pm (UTC)

(Link)

Калі Вы ўважліва пачытаеце мой пост, то пабачыце, што я нікога не асуджаю. Я выказваю свой пункт гледжаньня і раблю прагнозы адносна далейшых паводзінаў улады.
[User Picture]From: [info]j_j_jack
2007-11-26 12:17 pm (UTC)

(Link)

Прабачце, можа чытаў няўважліва, зараз на працы ;-)
[User Picture]From: [info]j_j_jack
2007-11-26 12:44 pm (UTC)

(Link)

А на самой справе, калі паразважаць, сапраўды, ва ўсім трэба вініць нашых палітыкаў, што рабілі ўсё, каб прыцягнуць да сябе ўвагу грамадства, а потым рабіце што хочаце, жывіце як хочаце.
[User Picture]From: [info]barilotti
2007-11-26 05:14 pm (UTC)

(Link)

j_j_jack: "вініць" тут нікога ня трэба. Трэба прыгледзецца да сітуацыі ды зрабіць вывады. ІМХО, улада толькі і чакае, каб мы сказалі або "палітыкі дрэнныя, музыкі добрыя" або наадварот. :)
[User Picture]From: [info]j_j_jack
2007-11-27 07:11 am (UTC)

(Link)

Так, улада чакае, але еднасці і так не было ні паміж палітыкамі ні паміж музыкамі.
[User Picture]From: [info]4anubis
2007-11-26 09:55 pm (UTC)

(Link)

"Учора мяне спыталі: “А што б ты зрабіў у гэтай сытуацыі?”. Адказваю: я туды ўвогуле б не пайшоў. Бо гэта супярэчыць маім прынцыпам."
Дзякуй, Слава, за гэтую пазіцыю. Я ведаю, што Вы зробіце менавіта так, а не як іншыя "музыканцікі"!