| Пра аматараў і прафэсыяналаў |
[Jul. 1st, 2008|07:38 pm] |
З каментаў у працяг паста-ацэнкі пра конкурс на "Басовішча-2008"...
Скажу-ка і я. Экспэрымэнты з ужо вядомым і раскручаным фэстывалем, які мае пэўную рэпутацыю, праводзіць нельга хаця б таму, што той імідж, які ён набыў за 16 год, не рызыкнуў бы зламаць нават найкруцейшы прадусар.
Не кажучы ўжо пра людзей, якія - як паказала практыка - суцэльна не разьбіраюцца ў тым, як арганізоўваць і праводзіць імпрэзы такога масштабу.
Пачну па-парадку. "Басовішча" ўсе гэтыя 16 год быў міжнародным фэстам і пляцоўкай для ўжо прафэсыйных і вядомых беларускіх гуртоў, якія ў сувязі з сытуацыяй на Беларусі маюць тыя ж умовы для разьвіцьця, што і непрафэсыйныя.
Прывяду прыклады тых гуртоў, што атрымалі сваю пуцёўку і апраўдалі яе на фэстах "Басовішча" ў мінулыя гады: - гурт Indiga быў адабраны на адборачным фэсьце, дзе выступіў як прафэсыйны гурт на сучасным узроўні; - гурты B:N:, Сьцяна, Tav.Mauzer былі таксама прафэсыйнымі гуртамі сярэдняэўрапэйскага ўзроўню і прыяжджаючы на конкурс падтрымлівалі добры імідж фэсту.
Зараз фэст стаў фэстам для пачаткоўцаў. Ягоны ўзровень упаў да школьнага.
І калі вы прымаеце гэта як дадзеная і зараз называеце "Басовішча" фэстам для аматараў, адмыслова імкнецеся яго такім зрабіць, то яшчэ ніжэй апускаеце планку гэтага фэсту.
Што тычыцца конкурсаў апошніх двух гадоў, то прычына - не ў "агульным крызісе беларускіх музыкаў", а ў няўменьні журы адабраць тыя калектывы, што маглі б выступіць дастойна. На дастойныя каманды проста не зьвярнулі ўвагі, імкнучыся зламаць фармат фэсту і правесьці экспэрымэнт "па-жывому", што рабіць - як я казаў раней - было катэгарычна нельга.
Зараз падняць планку фэсту будзе амаль немагчыма, бо публіка, што прыяжджае на яго ў апошнія гады, ужо прывыкла, што гэтая планка знаходзіцца даволі нізка.
На вашым месцы я б не пісаў пра вашыя памылкі, якія вы нібыта спрабуеце выправіць, а ціхенька чырванеў бы ад сораму ў межах уласнага "парталу".
Няўжо пасьля таго, што вы зрабілі з "Басовішчам", вы, застаючыся ў арганізатарах, можаце называць сябе "вузкім колам адмыслоўцаў", якія нешта добрае могуць з гэтым фэстам зрабіць? Ці вы як Аляксандар Рыгоравіч пажыцьцёва зьбіраецеся экспэрымэнтаваць на ўласных памылках? |
|
|
| Comments: |
Ruki nie "umyvaju". Ale zamest taho kab bezsensouna spraczacca z "novymi arhanizatarami" pra Basowiszcza razam z adzinadumcami rablu z nulia novy fest, u asnovie jakoha - pavaha da muzykau i da belaruskaj muzyki.
цікава... а што і дзе гэта будзе? басовішча але шкада...
Heta fest "Be Free", u hetym hodzie u Lvovie, 9-10 zhniunia. Padrabiazniej na festsvabody.org
"Basowiszcza" kaniesznie szkada, ale ja svajo adszkadavau u 2005-m i 2006-m, kali jaszcze sprabavau nieszta vypravic'...
у гэтым альбо заўсёды ў львове? здаецца мне што пры ўсіх сяброўскіх адносінах да беларусаў гэта ну зусім ня нашае... жывуць там ўвогуле нейкія беларусы? ну, а што да басовішча, так праўда, што я туды пару апошніх гадоў ездзіў за чым заўгодна, але дакладна не за музыкай удзельнікаў конкурсу. й буду ездзіць далей. пад час конкурснае праграмы можна весела піць піва. а што да фармату фэсту - не не назбіраеш на беларусі 10 таленавітых маладых гуртоў за рок. таму конкурс - гаўно й нічога іншага чакаць ня было магчыма...
Прысунуся са сваіма 5 капейкамі. І адразу са спадаром Борманам згаджуся, ня знойдзеш на Беларусі, нажаль, так шмат добрых і якасных гуртоў на год. Таму трэба і рабіць фэст перадусім, пляцоўкай для выступу як мага больш вядомых выканаўцаў. Каб тыя ж самыя госьці фэсту слухалі, як трэба рабіць музыку і мо каб калісьці ўжо граць ня горш.
ЗЫ: Вышейназваныя гурты сярэднеэўрапейскага ўзроўню - вельмі спрэчныя ўсё роўна, акрамя, мабыць, Індыгі. Я ж згаджуся таксама з распаўсюджаным меркаваньнем аб Басовішчы як фестывалю фольку ды хардкору (: | |