?

Log in

No account? Create an account
Rok-karanacyja - Strider's Journal [entries|archive|friends|userinfo]
strider_first

[ website | Official homepage of ULIS ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Rok-karanacyja [Feb. 27th, 2007|10:58 am]
strider_first
U Miensku prajszla czarhovaja "Rok-karanacyja". Adrazu skazhu, szto ja tam nia byu, tamu miarkuju pa vodhukach na sajtach i ad znajomych, jakija mieli da hetaha daczyniennie.

Ale miarkujuczy pa naminacyjach i tych, chto ich atrymau, ja b paraiu arganizataram pierajmienavac' Rok-karanacyju, bo z rock-muzykaj bolszasc z taho, szto atrymala uznagarody abo bylo naminavana, nie maje niczoha ahulnaha.

Mahu paraic' inszyja nazvy dla hetaj imprezy: "Zhurnalisty Bielarusi - Bielaruskim muzykantam!", "Tuzin Karon", "Karona BCShiTG".

Czamu tak prapanuju, dumaju, i tlumaczyc' nia treba. Na forumach pra heta i tak mnohija havorac'.

Ad nas jakraz i czakajuc' takich "Karanacyj". Uladam vyhadna miec' pad kantrolem pradkazalnuju maladziovuju kulturu. Vykanaucau vypusciac' na scenu, tolki abmoviuszy usie detali vystupu, jak u savieckija czasy. A paslia buduc' kazac', szto u nas niama nijakaj zabaronienaj rock-muzyki.

U dadatak, uzho na hetaj "Karanacyji" adbylasia padmiena adnoj muzyki inszaj. Inszyja arganizatary pryniesli prydumanyja saboju naminacyji, jakija majuc' mala ahulnaha z rock-muzykaj.

Pagliadzim, szto budzie z Basowiszczam-2007, jakoje napeuna buduc' ladzic' z bielaruskaha boku amal tyja zh samyja ludzi. Hledziaczy na chod padziej, ja nie zdziulusia, kali u konkursnaj pragramie zjaviacca naminacyji "Lepszy smalenski hurt, jaki hraje bielaruski rock", "Najelpszy pop-vykanauca", "Bielaruski szanson" abo inszyja pryklady "pazityunaj" muzyki, jakuju pry hetym napeuna buduc' vydavac' za bielaruski rock. ... :-)

P.S. I ja piszu heta nie tamu, szto mnie asabista nie padabajecca Tuzin Gitou. Navat kali b ja byu u zachaplenni ad hetaha resursu :-)), pabaczyuszy takija vyniki, pisau by toje zh samaje.
linkReply

Comments:
From: melkee
2007-02-27 10:46 am (UTC)
> Ad nas jakraz i czakajuc' takich "Karanacyj". Uladam vyhadna miec' pad kantrolem pradkazalnuju maladziovuju kulturu.

Ну нарэшце!!! Хоць адна разумная асоба сказала тое, што насамрэч адбываецца. А маладзёны ня здольныя зірнуць трохі глыбей, вось і ня могуць спыніцца мерацца піпіськамі.

ЛЮДЗІ!!! КАЛІ НАВАТ МЫ, ТВОРЧЫЯ АСОБЫ (у пэўным сэнсе) НЯ МОЖАМ ЗНАЙСЦІ ПАРАЗУМЕННЯ ў даволі дробным пытанні - ШТО КАЗАЦЬ ПРА СПРАВЫ ВАЖНЕЙШЫЯ?!

Гідка мне...
(Reply) (Thread)
[User Picture]From: zukerby
2007-02-27 11:06 am (UTC)
У нас зараз усё пад адну такую "маскультава-кіруемую" грыбёнку залізваецца. і ўмузыцы і ў палітыцы і etc. ціпа ўсё ў нас у дземакратаў так ліберальна... глядзіце людзі якія мы малайцы. эх! за што не возьмуцца ўсё зганьбяць!

ня ўсе маладзёны "ня здольныя зірнуць трохі глыбей"
але іх навучыліся граматна "апрацоўваць" і тыя і іншыя. проста карыстаюць як лайно нейкае. крыўдна...
(Reply) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: krou
2007-02-27 06:03 pm (UTC)
Слава, праблема твая ў тым, што ты не глядзіш маштабна.

Для ўсіх ужо даўно зразумела, што "Рок Каранацыя" гэта толькі брэнд.
Таму не зьменяюць назова.
У Беларусіі пакуль няма аналагаў, такой цэрэмоніі.

Ну трэба быць насамрэч сьляпым або глупым, каб не заўважаць, што навокал ёсьць шмат іншых цікавых музычных накірункаў.
Я б таксама хацеў каб усе слухалі толькі Хіп-Хоп, але зразумела-ж што "пра густа не спрачаюцца".

Я заўважыў, што ты адзіны з "мастадонатаў бел рока" прабуеш зманапалізаваць усе фэсты, каб яны былі толькі Рок'авыя. Ну няўжа табе шкада намінацый?!

Тое, што каб выступіць трэба было дасылаць у МінКульт трэк, тэкст трэку гэта зразумела. Але вось задумваюсь ці лепш было б каб б ніхто з беларускамоўных музыкаў не прыймаў на іх удзел?!
Згодны, крыўдна плясаць пад дудку ўлады, але тут не ігнараваць такія фэсты трэба, а змагацца за тое, каб мы хутчэй змаглі рабіць іх па-свойму (без цэнзуры).
(Reply) (Thread)